Фота: БелТА

Фота: БелТА

Золата выйграла кітаянка Сю Мінтаа з вынікам 108,61.

«Калі стала ў ногі, пасля вырашальнага скачка, зразумела, што зрабіла ўсё што магла. Адзначу, што гэты скачок апошні раз скакала ў Пхёнчхане, чатыры гады таму, эмоцыі перапаўнялі. Выдатна!!! Рашэнне выконваць такі складаны скачок прынялі ўжо на схіле, калі пасля другой спробы зразумела, што трэба ісці ва-банк [пасля двух фінальных спробаў Ганна была пятая]. Была ўпэўненая ў сваіх сілах, вядома, складана было яго зрабіць, бо ў мяне ён быў толькі ў галаве» — пракаментавала фрыйсталістка АНТ.

Нагадаем, што Ганна выйграла таксама залаты медаль на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. І наогул фрыстайлісты заваёўваюць медалі на кожнай Алімпіядзе з 1998 года.

***

На Гульнях-2022 у беларусаў пакуль два медалі: сённшняе срэбра Ганны Гуськовай і срэбра Антона Смольскага ў біятлоне.

Фінал у мужчын-фрыстайлістаў пройдзе ў сераду (фінал а 13-й па мінскім часе).

У аўторак у Пекіне — мужчынская біятлонная эстафета (пачатак у 8:30 па мінскім часе), у сераду — эстафета ў жанчын (9:45).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0