Фота: BrunoWeltmann / depositphotos.com
Зааабаронцы прапаноўвалі забараніць не толькі самі доследы над «братамі меншымі» ў самой Швейцарыі, але і ўвоз у краіну прадукцыі, вырабленай пры дапамозе такіх эксперыментаў, з іншых краін.
Рэферэндум быў ініцыяваны групай грамадзян з кантона Санкт-Галах, якую падтрымалі каля 80 арганізацый. Аднак урад і парламент Швейцарыі заклікалі прагаласаваць супраць гэтай ініцыятывы.
Негатыўнае стаўленне да яе выказалі таксама навуковыя колы. Яны выказалі асцярогу, што
ў выпадку ўвядзення забароны на доследы над жывёламі цяжка будзе распрацоўваць новыя медыцынскія прэпараты, а шэраг патрэбных людзям лекаў нельга будзе завезці ў Швейцарыю.
«Варта шкадавання тое, што Швейцарыя не стала першай дзяржавай, якая забараніла эксперыменты над жывёламі, - заявіў, каментуючы вынікі галасавання, сустаршыня камітэта, які ініцыяваў рэферэндум, Рэната Верндлі. — Не разумею, чаму людзі не праявілі больш спагады ў адносінах да жывёл, якія працягваюць пакутаваць», — рэзюмаваў ён.
Акрамя гэтага пытання, на рэферэндуме было яшчэ і тры іншых, і на два з іх былі таксама атрыманыя адмоўныя адказы. Так, швейцарцы адхілілі закон, які прадугледжвае пашырэнне фінансавай дапамогі СМІ з боку дзяржавы, а таксама адкінулі папраўкі ў заканадаўства, скіраваныя на змяншэнне падатковай нагрузкі на буйныя кампаніі з дапамогай адмены эмісійнага падатку.
Толькі ініцыятыва аб забароне рэкламы тытуню ў мэтах абароны дзяцей і моладзі атрымала адабрэнне. Яе падтрымалі 56,6% грамадзян.





