Аварыя адбылася каля 14.20 на аўтадарозе «Капань — Белае Балота».
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца, 36-гадовы жыхар Рэчыцы, ехаў на аўтамабілі Citroen. У пэўны момант ён не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет, аўто сутыкнулася з дрэвам.
Вынік трагічны: кіроўца загінуў на месцы.





