Пацярпелых — дзясяткі, у асноўным гэта дзяўчынкі ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў.
Сваіх ахвяр мужчына знаходзіў у сацсетках. Спачатку ён праз іх сяброў даведваўся падрабязную інфармацыю пра іхнае жыццё, а пасля пачынаў пісаць ім самім, выдаючы сябе за равесніка.
«Рассыпаючыся ў кампліментах і прызнаннях ў каханні, прасіў зрабіць яшчэ больш «нясціплыя» рэчы. Мужчына праяўляў сумнеўную актыўнасць не толькі ў віртуальным асяроддзі: вёў схаванае назіранне за ахвярамі, здымаў іх на відэа», — піша прэс-служба МУС.
Мужчына арыштаваны. Супраць яго распачатая крымінальная справа за ўчыненне распусных дзеянняў у дачыненні да асоб, якія не дасягнулі 16 гадоў.
Дарэчы, паводле інфармацыі міліцыянтаў, у некаторых выпадках бацькі ведалі пра слоўныя пагрозы і распусныя паведамленні, якія атрымлівалі іхнія дзеці, але не лічылі патрэбным умешвацца.





