Здымак ілюстрацыйны. Фота: Pachuli82 / depositphotos.com
Паводле адной з пасажырак:
«Падчас палёту нам паведамілі, што ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне лізінгадаўца борту забараніў пасадку судна ва Украіне».
Па яе словах, пасажырам сказалі, што борт сядзе не ў Кіеве, за дзве гадзіны да пасадкі ў аэрапорце «Барыспаль».
«Паведамілі, што лізінгадаўца борта не гатовы рызыкаваць самалётам і таму не дазваляе залятаць у паветраную прастору Украіны. Пасадзілі ў Кішынёве, адсюль аўтобусамі да Кіева», - распавяла пасажырка.
Згодна з раскладам, рэйс PQ 902 павінен быў сесці ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль у 03:50 паводле кіеўскага часу.
У прэс-службе SkyUp паведамілі, што 12 лютага лізінгадаўца, рэзідэнт Ірландыі, паведаміў авіякампаніі аб неадкладнай забароне на ўлёт самалёта UR-SQO у паветраную прастору Украіны. Нягледзячы на ўсе намаганні авіякампаніі і гатоўнасць дзяржаўных структур Украіны звярнуцца да лізінгадаўцы, уладальнік самалёта даў катэгарычную адмову ў той час, калі паветранае судна ўжо выконвала рэйс да Кіева.
Авіякампанія SkyUp здолела дамовіцца аб пасадцы ў найбліжэйшым да тэрыторыі Украіны аэрапорце ў Кішынёве і арганізаваць трансфер для 175 пасажыраў у Кіеў. Таксама ўсе пасажыры былі забяспечаныя харчаваннем. Разам з пасольствам Украіны ў Малдове авіякампанія ўзялася таксама забяспечыць вяртанне пасажыраў ва Украіну.
Чытайце таксама:
Ёсць верагоднасць, што над Украінай закрыюць паветраную прастору
Нідэрландская авіякампанія KLM прыпыніла палёты ў Кіеў





