Фота: pustosh / depositphotos.com

Фота: pustosh / depositphotos.com

Дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка напісаў у Твітары:

«Хутчэй за ўсе, з 14.02 з 16:00 па Кіеву паветраны рух у Украіне будзе прыпынены. 

У Брытаніі найбуйнейшая страхавая ўжо разаслала паведамленні, што з 14.02 з 14:00 па Лондану спыняецца страхоўка грамадзянскіх самалётаў, якія знаходзяцца з паветранай прасторы Украіны».

Уладальнікам самалётаў, якія здаюцца ў лізінг, ужо нібыта забаронена лётаць у паветранай прасторы Украіны. 

Учора скасавала свае рэйсы ў Украіну нідэрландская кампанія KLM, украінская кампанія Sky Up сёння была вымушаная пасадзіць свой лізінгавы самалёт з Фуншала на партугальскай Мадэйры ў Кішынёве, прагназуецца таксама адмова ад рэйсаў з боку кампаніі Air France.

Германская авіякампанія Lufthansa таксама абмяркоўвае магчымасць спынення авіязносін з Украінай. Пра гэта паведаміў прадстаўнік авіяперавозчыка, піша РИА «Новости».

«Lufthansa вельмі ўважліва сочыць за сітуацыяй ва Украіне. Прыпыненне авіязносін разглядаецца, але на цяперашні момант па гэтай справе не прынята якіх-небудзь рашэнняў», — сказаў ён.

Сама Украіна ў закрыцці паветранай прасторы над сваёй тэрыторыяй сэнсу не бачыць. Дарадца офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаіл Падаляк пракаментаваў гэта так:

«Самы важны момант заключаецца ў тым, што сама Украіна не бачыць сэнсу ў закрыцці неба. Гэта нонсэнс. І, на мой погляд, гэта нагадвае нейкую частковую блакаду».

Паводле яго слоў, калі канкрэтныя авіяперавозчыкі вырашылі змяніць расклад палётаў, то гэта не мае ніякага дачынення да рашэнняў або палітыкі Украіны.

Міністэрства інфраструктуры Украіны таксама афіцыйна заявіла:

«Інфармацыя аб закрыцці паветранай прасторы Украіны не адпавядае рэчаіснасці. Закрыццё паветранай прасторы з'яўляецца суверэнным правам Украіны, рашэнне не прымалася».

Па іх дадзеных, большасць авіякампаній працягваюць працаваць. Але ўкраінскія ўлады прызналі праблему некаторых перавозчыкаў «з ваганнямі на страхавых рынках».

Дзяржава «гатовая падтрымліваць авіякампаніі і плануе даць дадатковыя фінансавыя гарантыі для падтрымкі авіярынку». Улады Украіны разлічваюць на хуткую стабілізацыю сітуацыі і гатовыя ў выпадку патрэбы прывезці грамадзянаў дадому.

Чытайце таксама:

Нідэрландская авіякампанія KLM прыпыніла палёты ў Кіеў

Самалёт украінскай авіякампаніі мусіў прызямліцца замест Кіева ў Кішынёве

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?