Фота: lrt.lt

Фота: lrt.lt

Лаўроў зявіў Блінкену, што прапагандысцкая кампанія ЗША аб «расійскай агрэсіі» супраць Украіны мае правакацыйныя мэты, а рэакцыя ЗША і НАТА на прапановы РФ па гарантыях бяспекі ігнаруе ключавыя для Масквы палажэнні.

Таксама Лаўроў нагадаў аб недапушчальнасці дзеянняў, якія парушаюць абавязальніцтвы аб непадзельнасці бяспекі ў Еўра-Атлантыцы.

Пытанні непашырэння НАТА і неразмяшчэння ўдарных сістэм ля межаў РФ будуць цэнтральнымі ў ацэнцы атрыманых ад Захаду дакументаў па гарантыях бяспекі, адзначыў Лаўроў.

Між тым, Дзярждэп прыводзіць падрабязнасці размовы Блінкена і Лаўрова.

Дзяржсакратар заявіў расійскаму міністру, што дыпламатычны шлях па Украіне застаецца адкрытым, але запатрабаваў дээскалацыі з боку Масквы.

Таксама Блінкен заявіў, што ЗША асцерагаюцца «расійскага нападу» ва Украіну ў найбліжэйшыя дні.

Нагадаем, сёння вечарам анансавалася тэлефонная размова паміж прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0