«Сёння з'явіліся паведамленні, што пры перасячэнні мяжы з Украінай беларусаў пачалі ўзмоцнена правяраць, даглядаць рэчы і дапытваць на пунктах кантролю. Нам пацвердзілі, што цяпер узмоцненыя меры кантролю на ўезд ва Украіну з-за ваенных вучэнняў, якія праходзяць на тэрыторыі Беларусі з удзелам войскаў Расійскай Федэрацыі», — паведамляе офіс Святланы Ціханоўскай.

Там падкрэслілі, з-за дзеянняў афіцыйнага Мінска да беларусаў ставяцца як да акупантаў і ворагаў, ад чаго пакутуюць простыя людзі.

«Офіс Святланы Ціханоўскай на сувязі з МЗС Украіны па гэтым пытанні і сочыць за развіццём падзей. Мы робім усе магчымае, каб вырашыць гэтую сітуацыю» — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

«Не пусцілі мяне і двух расіян». Беларусаў строга правяраюць украінскія памежнікі, некаторым забараняюць уезд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0