Паводле беларускіх мытнікаў, сітуацыя не палепшае як мінімум да 15 лютага. 

За мінулыя суткі менш за ўсё машын прайшло праз памежны пункт «Каменны Лог» — 152 пры норме 500. Гаворка найперш пра грузавы транспарт, рух легкавога істотна скараціўся з-за кавідных абмежаванняў.

Ёсць праблемы і на польскім кірунку: там прапусцілі 65% ад устаноўленай нормы. 

Цяпер на выездзе з Беларусі стаіць больш за 4,7 тысячы грузавікоў, з іх каля 2,6 тысячы — на літоўскім кірунку, больш за тысячу — на польскім і столькі ж у бок Латвіі. 

Беларускі мытны камітэт даводзіць, што са свайго боку робіць усё магчымае, каб паскорыць рух чэргаў.

Нагадаем, расійская Асацыяцыя міжнародных аўтаперавозчыкаў паскардзілася намесніку міністра замежных спраў РФ Андрэю Рудэнку на доўгія чэргі ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі з ЕС. У лісце Асацыяцыя ўказвае на праблему з боку непасрэдна беларускай мяжы: па іх словах, пры прапускной здольнасці пункта «Каменны Лог» у 500 машын за суткі, там афармляюць толькі 300—400 фур.

Чытайце яшчэ:

Расійскія перавозчыкі скардзяцца на доўгія чэргі на мяжы Беларусі і ЕС. Вінавацяць беларускі бок

«Выглядае, спрабуюць кантраляваць адток насельніцтва». Чаму ў Беларусі да гэтага часу не адмянілі забарону на выезд

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0