Фота: depositphotos.com.

Фота: depositphotos.com.

У студзеньскім нумары выдання Social Psychological and Personality Science з’явілася навуковая праца пра тое, чаму жанчыны імітуюць аргазм.

Спачатку навукоўцы пагутарылі з 283 жанчынамі і спыталі ў іх, паміж іншым, пра тое, як яны ацэньваюць мужнасць сваіх партнёраў. Чым больш жанчыны заўважалі няўпэўненасць сваіх партнёраў, тым больш непакоіліся яны самі. Гэта, у сваю чаргу, уплывала на тое, наколькі жанчыны адчуваюць задавальненне ад сэксу і могуць перажываць аргазм.

Далей даследчыкі апыталі яшчэ 196 жанчын. Высветлілася, што рэспандэнткі, якія невысока ацэньвалі «мужнасць» сваіх партнёраў, былі не надта шчырыя з імі ў спальні, бо баяліся магчымага канфлікту ў адносінах. Цікава, што жанчыны, якія зараблялі больш за сваіх партнёраў, імітавалі аргазм у два разы часцей, чым іншыя рэспандэнткі.

Тым не менш, псіхолагі перасцерагаюць ад такой практыкі. Калі мы падманваем партнёра ў спальні, мы можам гэтым чынам яму выпадкова нашкодзіць. Ніхто не выйграе, калі грамадства ставіць занадта высокія стандарты мужнасці. Шчырая камунікацыя з партнёрам і жаданне зразумець яго сэксуальныя патрэбы — тое, ад чаго будзе добра кожнаму з партнёраў.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0