Карыса і Крысціна Шэнан у 2008 годзе. Фота ru.wikipedia.org.

Карыса і Крысціна Шэнан у 2008 годзе. Фота ru.wikipedia.org.

Карыса і Крысціна пераехалі ў асабняк Хэфнэра ў 2008 годзе і сталі дзвюма з трох яго афіцыйных сябровак. Таксама сёстры Шэнан атрымлівалі па тысячы даляраў у тыдзень за ўдзел у рэаліці-шоу Girls Next Door, прысвечаным жыццю сябровак Хэфнэра ў ягоным асабняку, піша Mirror.

Але ж, як расказваюць блізняты, падчас жыцця з Хэфнэрам яны сутыкаліся з гвалтам. Па словах сясцёр, вечарамі ім давалі наркотыкі або моцныя лекі, пасля чаго прымушалі ўдзельнічаць у групавым сэксе разам з Хэфнэрам ды іншымі жанчынамі.

Карыса і Крысціна кажуць, што ім давалі метаквалон (моцнае снатворнае) і марыхуану. Дзяўчатам казалі, што гэта дапаможа ім расслабіцца. 

Блізняты кажуць, што адчувалі сорам, але працягвалі жыць у асабняку з Хэфнэрам, пры гэтым большасць начэй яны праводзілі ў яго спальні разам з ім і іншымі жанчынамі, дзе бралі ўдзел у групавым сэксе, што прыносіла ім яшчэ больш маральных пакутаў. У 2010 годзе блізняты нарэшце з’ехалі з асабняку. Як яны сцвярджаюць, будынак быў нашпігаваны камерамі і прыладамі для падслухоўвання, у асабняку быў строгі каменданцкі час, а слугі Хэфнэра запісвалі ўсё, што ядуць дзяўчаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0