Фота са старонкі ў Фэйсбуку Уладзіміра Грамы

Фота са старонкі ў Фэйсбуку Уладзіміра Грамы

Да апошняга часу Уладзімір Грама выступаў у рэстаране ў родным Гомелі, паслухаць яго прыходзілі мясцовыя прыхільнікі. Кажуць, класна выконваў Разэнбаўма. Тонка адчуваў джаз, добра спяваў Луі Армстранга, быў аматарам габрэйскага фальклору, піша kp.ru.

У праекце Сярогі

У праекце Сярогі

Уладзімір Грама быў у зорным складзе гурта рэпера Сярогі часоў «Чорнага бумера». Ужо тады Валодзя важыў каля 200 кілаграмаў і сваім выглядам адразу прыцягваў увагу. Пры гэтым ён быў вельмі таленавіты, выдатна граў на баяне, клавішных, гітары, перкусіі.

Многія вядомыя калектывы клікалі Граму ў свой склад. Але сябры кажуць, што пры ўсіх талентах Уладзіміра, у яго зусім адсутнічала ганарыстасць. Ён мог бы стварыць свой праект, пайсці ў «Голас» і зачараваць там усіх настаўнікаў, але кожны раз, калі яму гэта прапаноўвалі, ён казаў: «А навошта?». Нават у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» ён пагадзіўся ўдзельнічаць у складзе трыа Sweater Boys не таму, што хацеў паехаць на конкурс, а за кампанію.

З Джэніфер Лопэс. Фота з сацсетак Уладзіміра Грамы

З Джэніфер Лопэс. Фота з сацсетак Уладзіміра Грамы

З гэтай групай звязаная гісторыя, якую ўспамінаюць дагэтуль многія. Падчас прыезду ў Мінск Джэніфер Лопэс беларускія хлопцы вырашылі зрабіць сюрпрыз зорцы сусветнай велічыні і сустрэлі яе перад уваходам у гасцініцу — Уладзімір Грама быў з баянам, выконвалі яе свежы на той час сінгл Goin in. Джэй Ло была настолькі зачараваная, што пачала падтанцоўваць.

Таксама спяваў Грама з «Буранаўскімі бабулямі» для фільма «Белыя Росы. Вяртанне». У фільме лідар-вакалам гучыць яго голас.

Грама сябраваў з многімі беларускімі музыкамі. Яго баян можна пачуць у песні «Дзесьці» J:Морс. Ва Уладзіміра Пугача, лідара J:Морс, была ідэя зрабіць сумесны этна-праект, але, на жаль, ён не ажыццявіўся ў сілу розных абставінаў.

Многія музыкі ў сацсетках успамінаюць Уладзіміра цёплым словам:

«Не стала блізкага мне чалавека… Вова Грама быў фантастычна таленавіты. І калі ён дасягнуў завоблачных кар'ерных вяршыняў, то выключна таму, што быў казачна добрым чалавекам. Спі, родны чалавек», — напісаў пра яго Уладзімір Пугач.

«Не стала майго сябра Валодзі Грамы. Прыгожага, добрага чалавека і унікальнага музыкі. Вельмі цяжка ў гэта паверыць. Грамік, BIG-G, Воўчык. Ты заўсёды будзеш з намі. Твой голас і твая музыка. Ты той, хто заўсёды прыходзіў на дапамогу. Ты і ёсць адно вялікае цёплае сэрца. Шкада, што яно больш не б'ецца….R.I.P.», — напісаў Максім Сапацькоў, які таксама выступаў у гурце Сярогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0