Як значыцца на сайце МЗС Кітая, на банкет запрошаныя каля 30 высокіх гасцей. Сярод іх мала кіраўнікоў заходніх дэмакратычных дзяржаў (напрыклад, прэзідэнт Польшчы), бо многія краіны абвесцілі дыпламатычны байкот Алімпіядзе ў Пекіне, то-бок не дасылаюць сваіх кіраўнікоў, а толькі спартсменаў.

Таму ў спісе значная колькасць прадстаўнікоў аўтарытарных рэжымаў. На банкеце будзе Уладзімір Пуцін, Эмамалі Рахмон з Таджыкістана, прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і г.д. З вітальнай прамовай вступіць Сі Цзіньпін.

Нават у сітуацыі дыпламатычнага байкоту Лукашэнак не запрасілі на Алімпіяду.

У снежні 2020 года выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пастанавіў, што «цяперашняе кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі.

Выканкам МАК забараніў на той час старшыні НАК Аляксандру Лукашэнку і яго старэйшаму сыну Віктару, які з'яўляўся першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі, наведваць Алімпіяду ў Токіё-2020. 

Прычына — у ціску на спартоўцаў, якія падтрымалі пратэсты і падпісалі ліст супраць гвалту, таксама спартоўцаў прымушалі падпісаць праўладны ліст. Подпісы некаторых паставілі без іх ведама.

Пазней да спіса беларускіх спартовых скандалаў дадалася яшчэ і гісторыя з легкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай, якую прымусова хацелі выслаць з Токіа ў Беларусь. 

Кавід, канцлагеры, эканамічны крызіс, дыпламатычны байкот і расійска-ўкраінскі канфлікт. Свет з трывогай чакае пекінскай Алімпіяды

Сяргей Далідовіч: «За што юную спартсменку пазбаўляюць права займацца спортам у сваёй краіне?»

«Трапіла ў спіс іудаў». Чэмпіёнка Беларусі па конным спорце пра тое, як адмовілася падпісваць праўладны ліст і з'ехала ў Польшчу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0