Алена — мама, чыё дзіця вучыцца ў ліцэі №2 Мінска. Гаворыць, установу выбіралі мэтанакіравана. У іх родным Салігорску тры гімназіі і адна «моцная школа», але тут адносіны выкладчыкаў і дзяцей асаблівыя — яны на роўных. Вось чаму сюды пастаянна вяртаюцца выпускнікі: то перад адзінаццацікласнікамі выступаюць з лекцыямі, то з настаўнікамі чай п'юць.

— Хтосьці кажа: «Вашы дзеці давучацца. Чаго вы так хвалюецеся?» — разважае Алена. — Мне не ўсё роўна, маёй малодшай дачцэ 12 гадоў. Яна збіралася паступаць у Ліцэй № 2. Знаёмыя спецыяльна пабудавалі кватэру ў Лошыцы, каб дзіцяці ў будучыні было зручна ездзіць на заняткі. І што цяпер?

Сама Алена здымае кватэру недалёка ад установы адукацыі — так яна вырашыла пытанне з жыллём у Мінску, калі старэйшае дзіця паступіла ў ліцэй №2.

3 снежня бацькоў сабралі чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёна. Асноўны пасыл такі: усё добра, не хвалюйцеся. Вашы дзеці давучацца, набору не будзе. А як быць тым, хто ходзіць на платныя падрыхтоўчыя курсы пры ліцэі (у звароце да Качанавай указана, што гэта 200 чалавек)? бацькі выказвалі незадавальненне.

Адчыніце ў інтэрнэце водгукі, пачытайце, што пішуць выпускнікі: «Гэта найлепшыя гады ў маім жыцці». Не ўсе ж могуць паступіць у Ліцэй БДУ, гэта вельмі-вельмі высокая планка, але і ў Другі ліцэй не ўсіх бяруць. У сярэднім конкурс 1,5 чалавека на месца. Пазіцыя бацькоў такая: «Захавайце ліцэй. Хіба ён самы дрэнны? Ён уваходзіць у дзясятку найлепшых устаноў Мінска». Як іх [чыноўнікаў] ўгаварыць пакінуць ліцэй? Не ведаю».

Чытайце таксама:

Сталічны ліцэй № 2, які спрабавалі адстаяць бацькі вучняў, усё ж закрываюць

«Упарадкавалі». Намеснік міністра адукацыі пракаментаваў інфармацыю пра закрыццё ліцэяў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0