Дзяржпагранкамітэт назваў смс-рассылку з заклікам пераводзіць грошы пагранічнікам фэйкавай і абвінаваціў «дэструктыўныя тэлеграм-каналы»
«В деструктивных телеграмм-каналах распространяется заведомо ложная информация о том, что якобы открыт благотворительный фонд для помощи пограничникам. В публикации также указан действительный расчетный счет», — гаворыцца ў паведамленні ДПК.
Ведамства абвергла датычнасць да якіх-небудзь дабрачынных фондаў і не звярталася з просьбамі па дапамогу.
Нагадаем, што сёння некаторыя чытачы атрымалі СМС ад правайдара «Космас-ТБ» з заклікам «аблегчыць умовы службы пагранічнікаў» і перавесці ім грошы.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ