Вечны агонь у Баранавічах. Фота ілюстрацыйнае.

Вечны агонь у Баранавічах. Фота ілюстрацыйнае.

Інцыдэнт, за які сёння судзілі хлопца, адбыўся ўвечары 18 кастрычніка 2021 года. У міліцыю паступіла паведамленне ад грамадзян, што невядомыя кінулі ў полымя Вечнага агню каля помніка вызваліцелям Баранавічаў ускладзеныя да яго вянкі.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што да здзяйснення злачынства датычныя трое падлеткаў. Старэйшаму з іх — 14 гадоў, а дваім па 13.

У той жа самы вечар хлопцы працягнулі гуляць на стадыёне «Лакаматыў», дзе ў той час праходзілі работы па рэканструкцыі. Падлеткі завялі адзін з пагрузчыкаў, каб пакатацца, але не справіліся з кіраваннем і пашкодзілі машыну. Пацярпелі і будматэрыялы на стадыёне.

У выніку ў дачыненні да 14-гадовага падлетка была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь («хуліганства») і арт. 214 КК Рэспублікі Беларусь («выкраданне транспартнага сродку»). Сёння быў вынесены прысуд — 1 год абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0