Грошы нібыта планавалася перадаць за спрыяльнае вырашэнне пытання па мінімізацыі наступстваў ад парушэнняў, выяўленых у дзейнасці фірмы камерсанта.
У дачыненні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа за замах на дачу хабару.
Супрацоўнікі Брэсцкага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК затрымалі 48-гадовага дырэктара аднаго з начных клубаў Пінска, паведамляе прэс-служба МУС. Затрыманаму закідаецца, што летась ён схіліў кіраўніка мясцовай фірмы да дачы хабару службовым асобам і атрымаў ад яго 15 тысяч даляраў.