У лабавым сутыкненні машын у Гомельскай вобласці загінуў чалавек
Адзін чалавек загінуў, а яшчэ адзін атрымаў траўмы ў лабавой аварыі, якая адбылася раніцай 21 студзеня на трасе М10 у Гомельскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 22-гадовы кіроўца «Рэно» рухаўся па трасе М10 (мяжа Расіі — Гомель — Кобрын). На 170-м кіламетры дарогі пры абгоне ў забароненым месцы ён выехаў на сустрэчку і ўрэзаўся ў «Аўдзі».
У выніку ДТЗ 48-гадовы кіроўца «Аўдзі» ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Кіроўца «Рэно» з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ