Будынак Кангрэса ЗША. Фота: Вікіпедыя.

Будынак Кангрэса ЗША. Фота: Вікіпедыя.

Член Палаты прадстаўнікоў ЗША рэспубліканец Джым Бэнкс унёс законапраект аб санкцыях супраць высокапастаўленых расіян з найбліжэйшага атачэння прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. На сайце Кангрэса ЗША дакумент яшчэ не з'явіўся, але ў чацвер, 20 студзеня, яго апублікавала амерыканская газета The Washington Post.

Суаўтарамі законапраекта выступілі 38 кангрэсменаў. Яны прапануюць абвясціць РФ «дзяржавай — спонсарам тэрарызму» і прызнаць узброеныя фармаванні на Данбасе, якія падтрымліваюцца Расіяй, замежнай тэрарыстычнай арганізацыяй.

Акрамя таго, дакумент прадугледжвае санкцыі супраць газаправода «Паўночны паток — 2». Гаворка ідзе пра штрафныя меры ў дачыненні да кампаній, звязаных з планаваннем, будаўніцтвам і тэхабслугоўваннем газаправода. Заканадаўчая ініцыятыва таксама ўключае санкцыі супраць расійскага дзярждоўгу і забарона адпаведных аперацый для замежнікаў. 

Адначасова аўтары законапраекта прапаноўваюць увесці штрафныя меры ў дачыненні да 35 чалавек, набліжаных да Уладзіміра Пуціна, прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і бізнэсоўцаў, якія былі ў прапанаваным камандай Аляксея Навальнага год таму спісе.

Сярод іншых гаворка ідзе пра алігархаў Рамана Абрамовіча, Алішэра Усманава, Алега Дзерыпаску, Генадзя Цімчанку, намесніка прэзідэнта ВТБ, сына дырэктара ФСБ Дзяніса Бортнікава, кіраўніка «Газпрама» Аляксея Мілера, дырэктара «Раснафты» Ігара Сечына, кіраўніка ВТБ Андрэя Косціна і кіраўніка ВЭБ Ігара Шувалава.

Акрамя таго, санкцыі могуць быць уведзеныя супраць прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна, прэс-сакратара Крамля Дзмітрыя Пяскова, кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава, сакратара Савета Бяспекі Мікалая Патрушава, мэра Масквы Сяргея Сабяніна, кіраўніка Следчага камітэта Аляксандра Бастрыкіна, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Антона Вяйнэ, яго першага намесніка Сяргея Кірыенкі, кіраўніка ЦВК Элы Памфілавай і дырэктара Расгвардыі Віктара Золатава.

У спісе таксама фігуруюць гендырэктар Першага канала Канстанцін Эрнст, тэле - і радыёвядучы Уладзімір Салаўёў і галоўны рэдактар тэлеканала Russia Today Маргарыта Сіманьян.

The Washington Post адзначае, што аўтары дакумента прапануюць увесці новыя санкцыі да магчымага ўварвання РФ ва Украіну і не чакаць яго ажыццяўлення.

Напярэдадні стала вядома, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыгразіў Расеі катастрафічнымі санкцыямі ў выпадку новага ўварвання ва Украіну. 

Чытайце таксама:

Байдэн заявіў аб санкцыях, якія «Пуцін ніколі не бачыў»

Байдэн: Злучаныя Штаты будуць рашуча рэагаваць, калі Расія працягне ўварванне ва Украіну

Сенат ЗША адкрыў, што збіраецца рабіць, калі Расія нападзе на Украіну

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0