«Прыхільнікі пратэсту значна часцей імкнуцца да ўваходжання ў Еўрасаюз (27%), а прыхільнікі ўлады — да саюза з Расіяй (65%)», — адзначае кіраўнік беларускага праекта Chatham House Рыгор Астапеня.

Падчас сацыялагічнага даследавання ў беларусаў асобна пыталіся, які варыянт саюза з Расіяй найбольш прывабны.

Большасць хацелі б мець з РФ зону свабоднага гандлю (27%) ці адзіную эканамічную прастору (41%). У меншасці тыя, хто бачыць прастору з адзінай знешней палітыкай і арміяй (12%) альбо выступае за ўваход у склад Расіі (4%). Нямала апытаных выбралі варыянт «Ні адзін з пералічаных».

Да Пуціна ў беларускім грамадстве досыць палярнае стаўленне. Прыхільнікі пратэсту ўспрымаюць яго дрэнна ці вельмі дрэнна (69%), прыхільнікі ўлады — добра ці вельмі добра (90%). А ў нейтральнай часткі стаўленне схіляецца да добрага — больш за 60% ставяцца да прэзідэнта Расіі хутчэй станоўча.

«Важна разумець, што ўвогуле беларусы добра ставяцца да ўсіх краін, — адзначае кіраўнік беларускага праекта Chatham House Рыгор Астапеня. — Антырасійскасць ці антыамерыканізм — вельмі нішавыя з’явы, яны непапулярныя ў беларускім грамадстве».

Рэйтынг Лукашэнкі не мяняецца паўтара года. Чаму? Ёсць тлумачэнне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0