Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Мінгарвыканкама Юрый Трушчанка падчас наведвання прадпрыемства «Мінсктранс».
Па яго словах, увядзенне адзінага праязнога ёсць у планах, але на гэта можа сысці некалькі гадоў. У Мінску плануюць адмовіцца ад транспарту з рухавікамі ўнутранага згарання, каб застаўся толькі электратранспарт: тралейбусы, электробусы, метро і трамваі.
У перспектыве ў Мінску чакаецца аптымізацыя маршрутнай сеткі: плануюць увесці скразную нумерацыю маршрутаў, каб, напрыклад, не было трамвая №1 і аўтобуса з тым жа нумарам. Гэта, па словах, Трушчанкі дазволіць аптымізаваць сетку, каб па адным маршруце ехаў толькі адзін від транспарту.





