Ён паўгода не быў у Беларусі і вось вярнуўся. Узялі яго каля дома. 

Па інфармацыі знаёмых, яму пагражае крымінальная справа нібыта за нейкі камент у сеціве. Ёсць інфармацыя, што Севярына павезлі ў Пінск. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма. 

Севярын Квяткоўскі — вядомая асоба ў беларускай журналістыцы, інтэлектуалістыцы і прыгожым пісьменстве. 

Ён працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996), у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999), у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998), на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Быў рэдактарам грамадскага блога «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). З 2012-га быў публіцыстам Радыё «Свабода».

Як пісьменнік Квяткоўскі дэбютаваў у 1993 годзе ў «Нашай Ніве» імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі.

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (2012). Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009), праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014), сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0