Фота: av.by
У аб'явах махляры пазначаюць нумары, за званкі і паведамленні на якія з абанента спаганяецца плата, прычым падвышаная.
Набраўшы такі тэлефон, чалавек чуе аўтаадказчык, які даволі доўга трымае яго «на провадзе». Некаторыя з тых, хто патэлефанаваў, пасля хвіліны чакання чулі фразу: «Платнае чаканне — 50 капеек».
Махлярства такое характэрнае тым, што той, хто яго практыукуе, мала чым рызыкуе. Шанц прыцягнуць арандатара платнага нумара да крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці мінімальны. Яму трэба толькі падстрахавацца: паведаміць, што званкі і SMS для чалавека на іншым канцы провада каштуюць грошай, гэта хуткамоўкай робіцца ў пачатку злучэння.
Фактычна сродкі ў абанентаў ніхто не вымагае і не выпрошвае, іх проста здымаюць з ягонага рахунку. Прычым на законных падставах — званкі на гэты нумар платныя, і ўсё адпаведным чынам зарэгістравана.
Таму для прафілактыкі ўсім можна параіць толькі адно — захоўваць пільнасць і асцярожнасць. Хто папярэджаны — той узброены!





