Стваральнікі сайта, які базуецца ў Беластоку, пішуць:
«Мы разлічваем, што вельмі хутка гэты стартап вырасце ў паўнавартаснае медыя, цікавае і карыснае для беларусаў па абодва бакі польска-беларускай мяжы. Тут ужо публікуюцца навіны, рэпартажы, гісторыі, разнастайныя гайды. Будзем рады, калі вы станеце нашымі чытачамі, і зваротнай сувязі!»
Тэматычна яны абяцаюць асвятляць наступныя кірункі:
- навіны Гродна і Беластока, Беларусі і Польшчы;
- чым жыве беларуска-польская мяжа;
- пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і Польшчы;
- пра гісторыю, культуру, турызм, бізнес;
- пра крызіс на беларуска-польскай мяжы, выкліканы мігрантамі з Блізкага Усходу;
- пра жыццё беларускай дыяспары ў Польшчы.





