Людміла Волкава, фота з фэйсбука Ігара Барысава.
Удома ў Людмілы адбыўся вобшук, паведаміў у сваім фэйсбуку старшыня партыі Ігар Барысаў.
Ён дадаў, што тэлефон патрапіў у рукі сілавікоў, афіцыйная сімволіка БСДП на тэлеграм-канале была заменена на дзяржаўны герб, а ўсе падпісчыкі канала былі выдалены.
Раней Людміла праходзіла сведкай па крымінальнай справе. Год таму, 22 студзеня, ГУБАЗіК ладзіў у яе вобшук.





