Тры тыдні Яўген Бароўскі хварэе, аднак нічога, акрамя ібупрафена, для лячэння яму не даюць. Да таго ж адміністрацыя папраўчай калоніі №15, дзе ён утрымліваецца, не дазволіла жонцы Яўгена, Вераніцы Бароўскай, перадаць мужу медыкаменты. Цяпер жа яго стан цяжкі, кажа Вераніка. 

Яўген напісаў адміністрацыі калоніі заяву на атрыманне медбандэролі ад сваякоў. Але яму адмовілі, аргументуючы тым, што ў медсанчастцы ПК-15 медыкаментаў хапае. 

Падчас чарговага тэлефанавання 16 студзеня Яўген сказаў: «Я, напэўна, проста памру тут — мне настолькі дрэнна».

«Ён тэлефанаваў у жудасным стане. У яго нос апухлы, ён страшэнна кашляе і ў яго баліць галава, бо, хутчэй за ўсё, ужо пачаўся гаймарыт», — распавяла Вераніка.

Яўгена Бароўскага асудзілі на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у адным з нядзельных маршаў 2020 года ў Мінску. Сваё пакаранне з 9 ліпеня 2021 года палітвязень адбывае ў магілёўскай ПК-15.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0