Аб гэтым гаворыцца на сайце «Кнігі рэкордаў Гінэса».
Ён нарадзіўся 11 лютага 1909 года ў Леоне, на момант смерці яму было 112 гадоў і 341 дзень.
Гарсія казаў, што з-за росту ў 1,5 метра яго не ўзялі ў армію і ён пазбег удзелу ў іспанскай грамадзянскай вайне.
Замест ваеннай службы ён заснаваў шавецкі бізнэс і гуляў за мясцовую футбольную каманду Puente Castro.
Гарсія тлумачыў сваё даўгалецце тым, што нікога не крыўдзіў. Яго прызналі найстарэйшым мужчынам у свеце ў верасні мінулага года. У яго засталіся 14 унукаў і 22 праўнукі.





