Фота: truba71.gmail.com / depositphotos.com
Турэцкі прэзідэнт адзначыў, што Украіна — не звычайная краіна, Украіна — моцная дзяржава.
«Для прыняцця такога кроку ў Маскве павінны прааналізаваць сітуацыю ў свеце і ўнутры краіны», — сказаў Эрдаган, паводле турэцкага агенцтва Анадолу. Таксама ён паведаміў, што абмяркуе сітуацыю ва Украіне з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, які напярэдадні знаходзіўся з візітам у Кіеве.
Прэзідэнт Турцыі падкрэсліў, што ў сучасным свеце імкненне да акупацыі чужых зямель не прывядзе да пажаданага выніку.
«Напрыклад, якія крокі зрабіла Расія ва Украіне, у Крыме? Яна ўварвалася ў Крым. Падчас кожнай гутаркі з Пуціным я заяўляю, што Турцыя супраць акупацыі Крыма. Гэтую ж пазіцыю даводзіць да расійскага боку знешнепалітычнае ведамства Турцыі. Гэта значыць, пазіцыя Турцыі па гэтым пытанні адназначная», — сказаў Эрдаган.
Раней турэцкі прэзідэнт прапаноўваў сваё пасярэдніцтва ў расійска-ўкраінскім канфлікце. А ў снежні 2021-га міністр замежных спраў Дмытро Кулеба анансаваў, што Эрдаган у пачатку 2022 года прыедзе з візітам ва Украіну.





