Будынак Нацыянальнага схода Францыі. Фота: TTstudio / depositphotos.com

Будынак Нацыянальнага схода Францыі. Фота: TTstudio / depositphotos.com

Як піша ў сваім тэлеграм-канале аналітык Аляксандр Фрыдман, у выніку слуханняў была прынятая рэзкая рэзалюцыя з асуджэннем рэжыму Лукашэнкі, а сам міністр Ле Дрыян зрабіў шэраг прынцыповых заяў:

1. Парыж патрабуе вызвалення журналістаў і палітычных зняволеных: «Пакуль працягваюцца рэпрэсіі і ідзе задушэнне грамадзянскай супольнасці, ніякага дыялогу з Лукашэнкам быць не можа»;

2. Нелегітымнасць Лукашэнкі не з'яўляецца прадметам абмеркавання: «Аб прызнанні уладаў не можа быць гаворкі да тых часоў, пакуль у Беларусі не будуць арганізаваныя новыя свабодныя і празрыстыя выбары пад эгідай АБСЕ».

3. ЕС гатовы ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, але канкрэтныя рашэнні будуць прымацца ў залежнасці ад развіцця сітуацыі;

4. Ад будучага канстытуцыйнага рэферэндуму ў Беларусі Парыж нічога добрага не чакае: Ле Дрыян мяркуе, што гэты рэферэндум «несумненна» пройдзе ў стылі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0