Цяпер ён аказвае такую паслугу, піша «Інфа-Кур'ер».
Случак па адукацыі інжынер-механік, працуе начальнікам будаўніча-рамонтнай групы. Карэту ён задумаў стварыць пасля вяртання з Германіі, дзе працаваў пяць гадоў і бачыў, як катаюць дзетак.
Першую карэту мужчына зрабіў яшчэ ў 2005 годзе. Другую дарабіў перад Новым годам разам з зяцем, сынам і жонкай.
Перад выездам на парад Дзядоў Маразоў ён высветліў у ДАІ акалічнасці, каб усё было па правілах.
Цяпер у яго столькі замоваў, што ў планах стварэнне новай карэты.





