Фота ДПК
Памежнікі падалі знак спыніцца, аднак кіроўца не выканаў патрабаванне. Акрамя таго, пры спробе схавацца ён здзейсніў наезд на памежніка.
У адказ памежны нарад зрабіў папераджальныя стрэлы ў паветра і па колах аўтамабіля. Зламыснікі спрабавалі з'ехаць, але былі затрыманыя. Гэта былі двое грамадзян Беларусі.
Вайскоўцу аказаная медыцынская дапамога ў Пінскай цэнтральнай раённай бальніцы.





