Фота МНС
Ратавальнікі таксама зарэгістравалі 39 паваленых дрэваў, якія пашкодзілі тры аўтамабілі.
Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру захоўваецца і сёння.
Найбольш шкоды вецер нарабіў у мінулую пятніцу, тады яго парывы дасягалі 32 м/с.






Мацней за ўсё, згодна з інфармацыяй МНС, пацярпела Мінская вобласць — там зарэгістравана 387 адключэнняў, 217 — у Гродзенскай, 167 — у Віцебскай.