Уільям Бернс, фота Getty Images
Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) ЗША Уільям Бернс сустрэўся на мінулым тыдні ў Кіеве з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.
Па даных тэлеканала, Бернс «пракансультаваўся з калегамі з разведкі ў сувязі з асцярогамі «уварвання» Расіі ва Украіну», а таксама абмеркаваў з Зяленскім бягучую сітуацыю і магчымыя меры па дээскалацыі напружанасці.
На пачатку лістапада Бернс прыязджаў у Маскву. Кіраўнік ЦРУ сустрэўся з сакратаром Рады бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым і кіраўніком Службы знешняй разведкі Сяргеем Нарышкіным. У Радзе бяспекі паведамілі, што Патрушаў і Бернс абмеркавалі расійска-амерыканскія стасункі.
Пазней тэлеканал CNN паведаміў, што Бернс прыязджаў у Маскву, каб папярэдзіць расійскі бок аб тым, што «ЗША ўважліва сочаць за нарошчваннем расійскіх войскаў ля мяжы з Украінай», а таксама каб устанавіць матывацыю дзеянняў Расіі.
The New York Times: Расія пачала эвакуяваць сем’і дыпламатаў з Украіны





