«У сувязі з абмеркаваннем праекта Канстытуцыі, асаблівая ўвага сёння звернутая да пытанняў, звязаных са светапогляднымі, духоўна-маральнымі і культурнымі каштоўнасцямі беларускага народа. Важна, каб яны знайшлі адпаведнае адлюстраванне ў новай рэдакцыі Асноўнага закона. На жаль, у цяперашні час пад уплывам розных фактараў традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці падвяргаюцца перагляду. Патрабуе абароны нават такі асноватворны інстытут грамадства, як сям'я. Яе традыцыйнае значэнне і роля ставяцца пад сумнеў, а сямейнае выхаванне падрастаючага пакалення часцяком не разглядаецца ў якасці прыярытэтнага», — гаворыцца ў звароце БПЦ.
БПЦ прапануе замацаваць у Канстытуцыі наступныя палажэнні:
— традыцыйныя для нашага грамадства хрысціянскія сямейныя каштоўнасці,
— якія гарантуюць права на жыццё з моманту зачацця;
— якія зацвярджаюць інстытут шлюбу, як саюза мужчыны і жанчыны па нараджэнні з мэтай стварэння сям'і;
— якія ўстанаўліваюць прыярытэт сямейнага выхавання і дазваляюць бацькам выхоўваць дзяцей на падставе сваіх рэлігійных перакананняў;
— замацоўваюць права кожнага чалавека на духоўна-маральнае развіццё;
— гарантуюць кожнаму магчымасць рэалізацыі яго правоў і свабод незалежна ад развіцця і выкарыстання лічбавых, нана-, бія-, медыцынскіх, электронных і іншых тэхналогій;
— якія перашкаджаюць дэструктыўным праявам інфармацыйных тэхналогій, распаўсюджванню негатыўных з'яў «псеўдакультурнага» характару.
«Усе вышэйпералічаныя палажэнні знайшлі сваё адлюстраванне ў прапановах Беларускай Праваслаўнай Царквы па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. Яны сталі вынікам абагульнення шматлікіх зваротаў, якія паступілі ад святароў і свецкіх, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя групы: бацькоў, педагогаў, навукоўцаў, дактароў, дзеячаў мастацтва, юрыстаў, спартсменаў, інжынерна-тэхнічных работнікаў і іншых», — гаворыцца ў звароце.





