Фота Catholic.by
Як расказаў catholic.by біскуп Аляксандр Яшэўскі, адразу ж пасля здарэння распачаўся збор сродкаў на аднаўленне пашкоджанай ураганам святыні.
За два дні на разліковы рахунак парафіі паступіла 6 280 рублёў.
«Заўтра, 18 студзеня, мы сваімі ўласнымі сіламі будзем ачышчаць дах магілёўскай катэдры ад снегу, часова накрываючы яго ДСП і рубероідам»,— паведаміў біскуп Яшэўскі.
Пры гэтым ён заўважыў, што юрыдычна ўласнікам святыні з'яўляецца КУП ЖРЭА Ленінскага раёна горада Магілёва, якое, фактычна, павінна праводзіць усе працы і несці выдадткі за іх.
Часовыя працы будуць праводзіцца па ўзгадненнні з уласнікам і з яго дазволу.
Ураган пашкодзіў гістарычную катэдру ў Магілёве. Біскуп Яшэўскі звяртаецца з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні святыні
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе





