У Мінску ратавальнікі МНС і ТВВОД (ОСВОД) будуць працаваць на трох станцыях — «Дразды», «Камсамольскае возера» і «Цнянская», у Мінскім раёне — «Пціч», «Заслаўе-1» і «Вяча». Вадохрышчанскія мерапрыемствы пачнуцца 18 студзеня ў 18.00.
Месцы для купанняў будуць абсталяваныя і ў Мінскай вобласці, ужо падрыхтаваныя 34 пляцоўкі.
Як распавёў начальнік вадалазна-ратавальнай службы Мінскай гарадской арганізацыі ТВВОД Дзмітрый Храпкоў, залогам паспяховага акунання з'яўляюцца тры складнікі: маральная падрыхтоўка, моцнае здароўе і адмова ад алкаголю.
Праваслаўная царква рэкамендавала ў гэтым годзе адмовіцца ад купанняў з-за кавіду.
Якім будзе надвор'е на Вадохрышча
БПЦ: Акунанне ў палонку на Вадохрышча мае ўскоснае дачыненне да духоўнага жыцця





