Ніно Чэруці / Vida Press.

Ніно Чэруці / Vida Press.

Свой першы буцік ён адкрыў у Парыжы ў 1967 годзе. Але ў ягонай сям'і была трывалая традыцыя вытворчасці тканін на ўласнай мануфактуры: ткацкую фабрыку ў горадзе Біела заснаваў у 1881 годзе яшчэ ягоны дзед. Ад года яе заснавання пайшла назва фірмы — «Cerruti 1881».

Як адзначае «Франс Прэс», ягонае рашэнне вырабляць для мужчын і жанчын вопратку аднолькавых мадэляў зрабіла рэвалюцыйны эфект у індустрыі моды.

Чэруці настойваў, што павінен першым апрабоўваць свае мадэлі адзення. «Я заўсёды рабіў вопратку толькі для аднаго чалавека — мяне самога», — неяк сказаў ён. 

Пад кіраўніцтвам Чэруці сваю кар'еру пачыналі многія карыфеі моды, уключаючы Джорджыа Армані. Мадэльер быў афіцыйным дызайнерам каманды «Ferrari» ў гонках «Formula 1», ягоную вопратку насілі многія галівудскія акцёры, у тым ліку Джэк Нікалсан, Майкл Дуглас, Шарон Стоўн, Джулія Робертс і Том Хэнкс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0