На суботу, 15 студзеня, у Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне — на большай частцы тэрыторыі краіны і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Будзе воблачна з праясненнямі. Па паўночна-ўсходняй палове краіны абяцаюць невялікі дождж і мокры снег. Слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца.

На працягу сутак тэмпература будзе вагацца ад —3ºС да + 3ºС. Атмасферны ціск будзе расці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0