Кебаб «Апетытны»

Кебаб «Апетытны»

Пра гэта распавяла дырэктар Камбіната школьнага харчавання Надзея Лукашэвіч, пішуць Мінск-Навіны.

Навінкі ў меню з'яўляюцца кожную чвэрць, каб школьная ежа была разнастайнай, кажа Лукашэвіч.

Шашлык «Араматны»

Шашлык «Араматны»

— У трэцяй чвэрці, дзеці пакаштуюць кебаб «Апетытны». Гэта катлета з двух відаў мяса — свініны і птушкі. Падаецца на драўлянай шпажцы, і дзецям такое афармленне вельмі падабаецца. Акрамя таго, прапануем школьнікам пакаштаваць тварожную запяканку з шакаладнай праслойкай.

Многія новыя стравы застаюцца ў меню, калі яны падабаюцца большасці дзяцей. Напрыклад, у другой чвэрці дзецям прапаноўвалі перапяліныя яйкі і шашлычок з індычкі — як распавядае дырэктар КШП, школьнікі іх ацанілі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна