Прэзідэнты абмяняліся меркаваннямі ў сувязі з мерамі па навядзенні парадку ў Казахстане, паведаміла прэс-служба Крамля.
Такаеў падзякаваў партнёрам па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы — і асабліва Расіі — за дапамогу. Раней ён звярнуўся да краін АДКБ. Свой зварот ён патлумачыў тым, што за абвастрэннем абстаноўкі стаяць тэрарысты. Дзяржавы АДКБ, у тым ліку Расія і Беларусь, накіравалі міратворцаў.
У размове з Пуціным казахстанскі прэзідэнт прапанаваў у найбліжэйшыя дні правесці відэаканферэнцыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пад старшынствам Арменіі. Расійскі лідар са свайго боку падтрымаў гэтую ініцыятыву.
Сёння Такаеў таксама меў размову з Аляксандрам Лукашэнкам.
Кіраўніка дзяржбяспекі Казахстана затрымалі па падазрэнні ў дзяржздрадзе
Мінабароны: Беларускія вайскоўцы распачалі ахову важных аб'ектаў у Казахстане
Стала вядома месцазнаходжанне Назарбаева





