Раберта Касануэва з малодшым сынам у аэрапорце Мінска ў снежні 2021 года. Фота прадастаўленае героем артыкула
Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку Андрэй Стрыжак.
«Раберта Вальдэса Касануэва завяршыў эвакуацыю і знаходзіцца ў бяспецы ў Літве. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у гэтай аперацыі. Здаецца, што гэта было дакладна паўсотні чалавек, якія зрабілі вельмі многае для яго свабоды. Цяпер Раберта нічога не пагражае і гэта будзе першая паўнавартасная Спакойная ноч за доўгі час», — напісаў Андрэй.
Раберта Вальдэс Касануэва пражыў у Беларусі 30 гадоў, працаваў, у яго трое дзяцей.
Раберта затрымалі на маршы 8 лістапада 2020 года і ў судзе Партызанскага раёна Менска асудзілі на 15 дзён. Больш году ён правёў на Акрэсьціна ў чаканні дэпартацыі. У снежні яго выслалі з Беларусі ў Расію.
«Я проста сядзеў у камеры і марынаваўся». Кубінец, які 30 год пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты — пра тое, як яго выслалі з краіны





