Зміцер Усхопаў раптоўна памёр у навагоднюю ноч. СК сцвярджае, што ад атручвання наркотыкамі, родныя лічаць, што яго забілі ў міліцыі. 

Зміцер Усхопаў раптоўна памёр у навагоднюю ноч. СК сцвярджае, што ад атручвання наркотыкамі, родныя лічаць, што яго забілі ў міліцыі. 

«Мы сябравалі з Дзімам з дзяцінства. У аднаго трэнера займаліся футболам. На Новы год, 31 снежня, мы сустрэліся, вырашалі — дзе і як адзначаць свята. Купілі прадуктаў і алкаголю. З Дзімам і Іллём — гэта яшчэ наш адзін сябар, які цяпер затрыманы, — паехалі да маёй сястры. Там трохі выпівалі.

Так, мы пілі ў той дзень, але няшмат, я думаю. Выпілі піва, шампанскага, трохі брэндзі. Потым мы вырашылі ехаць адзначаць Новы год да Дзімавай маці, бо яна адна жыве. Стаялі на прыпынку. Дзіма трохі хістаўся. У адзін момант ён быў на эмоцыях, бо ўзгадваў смерць свайго прыяцеля, які летась памёр 30 снежня. Ён гучна гаварыў, ужываў нецэнзурную лаянку, і гэта прыцягнула ўвагу міліцыі», — расказаў Аляксандр.

Двое патрульных не далі рады Дзмітрыю — бо, па словах Аляксандра, той вырываўся і супраціўляўся. Аляксандр таксама не стаяў убаку — адцягваў сябра ад міліцыі. Тыя выклікалі падтрымку.

«Прыбыло пяць чалавек. Двое трымалі мяне, а тыя пяць — ламалі Дзіму. І заламалі, кінулі яго ў аўтамабіль і павезлі ў РАУС. Мяне не забіралі», — кажа жыхар Рэчыцы.

Ён звяртае ўвагу, што на момант затрымання на Дзмітрыі не было ніякіх пашкоджанняў.

«Ранкам мне патэлефанаваў Ілля і сказаў, што Дзіма памёр. Я не паверыў, нават калі ўбачыў заплаканага Іллю. Я патэлефанаваў знаёмай — у яе муж працуе ў міліцыі. І яна сказала мне, што Дзіма памёр ад перадазавання наркотыкаў. Такога ня можа быць! Не было ніякіх наркотыкаў! Яму проста дапамаглі памерці ў міліцыі. Каб забіваць — такога яшчэ, здаецца, не было. Але, можа, яго білі ў міліцыі, ці не аказалі дапамогу. І тое, што было 4,3 праміле — як напісала міліцыя, я ня веру. Мы столькі не выпілі. Можа быць, я дапускаю — бо ў Дзімы з сабой быў алкаголь, калі яго забрала міліцыя, — што яму маглі той алкаголь гвалтам уліць, тады будзе 4,3 праміле», — дадаў сябар загінулага.

Ён напісаў заявы ў міліцыю і СК з патрабаваннем разабрацца па факце смерці.

«Мне патэлефанаваў следчы і прапанаваў, як ён сказаў, — таемна сустрэцца. Я адмовіўся і выкінуў сім-карту. Два дні я сядзеў у Дзімавай маці. Яна была, канечне, у жудасным стане… не перадаць словамі.

На наступны дзень міліцыя затрымала Іллю і яшчэ траіх чалавек, нібыта за наркотыкі. Я разумеў, што на нас ідзе паляванне. За домам Дзімавай маці было назіранне, стаялі розныя аўтамабілі і сіні мікрааўтобус. Мне ўдалося ўцячы, выбрацца спачатку з дому Дзімавай маці, потым — з краіны. Потым мне сказалі, што і за маім домам было назіранне. І нават за маёй сястрой сачылі. Яны хочуць усё «прыгожа замяць», — кажа Аляксандр.

«На практыцы такіх выпадкаў у мяне і калег ніколі не было». Судмедэксперты ацанілі версію СК аб смерці Усхопава ад алкаголя і марыхуаны

Следчы камітэт сцвярджае, што Дзмітрый Усхопаў памёр ад атручэння алкаголем і псіхатропамі

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1