Захарава звярнула ўвагу, што віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс паставіла штурм Капітолія прыхільнікамі Трампа ў 2021 годзе ў адзін шэраг з атакай на Пэрл-Харбар у 1941-м і тэрактамі 11 верасня 2001 года. У той жа час офіс Ціханоўскай, рэагуючы на беспарадкі ў Казахстане, заявіў, што «вулічны пратэст — гэта адзін з нямногіх даступных пры аўтарытарных рэжымах спосабаў выказвання грамадзянскай волі».

«Да пытання аб заходніх каштоўнасцях, якія партнёры ўвесь час заклікаюць абараняць ад Расіі. Дзве заявы палітычных сілаў, якія, як яны запэўніваюць нас, падзяляюць адзіныя падыходы да дэмакратыі… Няма ніякіх заходніх каштоўнасцяў. А ўжо тым больш адзінства. Нават на словах», — даказвае Захарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0