Раней стала вядома пра эвакуацыю з Беларусі родных Дзмітрыя. Каго менавіта, падрабязнасцей не было.
27-гадовы жыхар Рэчыцы быў затрыманы міліцыяй увечары 31 снежня ў нецвярозым стане. Праз некалькі гадзін ён памёр у прыёмным пакоі бальніцы, куды яго даставілі на міліцэйскай машыне (павінны былі на «хуткай дапамозе»).
Сваякі Усхопава лічаць, што хлопца збівалі ў міліцыі і гэта магло стаць прычынай ягонай заўчаснай смерці.
У дзень пахавання затрымалі сяброў Дзмітрыя. Міліцыя заявіла, што яны датычныя да незаконнага абароту наркотыкаў. Прычынай смерці Усхопава назвалі атручванне алкаголем і тэтрагідраканабінолам ‒ рэчывам з каноплі.
Тэтрагідраканабінол ‒ адзіны канабіноід, дазволены ў шэрагу краінаў для ўжывання ў медычных мэтах.
З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы
У Рэчыцы затрымліваюць сяброў Змітра Усхопава, які памёр у навагоднюю ноч пасля затрымання міліцыяй





