«Мы дамовіліся, што ў Мінску будзем трошкі «сціскаць» квадратныя метры жылля. Нельга перанасяляць Мінск, бо хутка Мінск устане, як Масква, у гадзіны пік, хоць ужо і цяпер заторы ёсць. Але гэта не тыя заторы, што ў Маскве і гэтак далей. Таму горкі вопыт нашых братоў-расіян трэба ўлічваць і пастарацца не сцягваць ўсю краіну ў Мінск», — цытуе БелТА Аляксандра Лукашэнку.

Паводле яго слоў, у сталіцы сталі будаваць менш жылля.

Але статыстыка паказвае іншыя лічбы. Са студзеня па лістапад мінулага года ў Мінску ўвялі ў эксплуатацыю 803 тысячы квадратных метраў жылля. Гэта на 48% больш, чым за аналагічны перыяд 2020-га.

Па колькасці жылых метраў, уведзеных у эксплуатацыю летась, сталіцу апярэджвае толькі Мінская вобласць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0