Антыген-тэсты могуць з меншай дакладнасцю вызначаць наяўнасць «амікрона» ва ўзорах хворых, паведаміла ўпраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA). Да адпаведнай высновы рэгулятар прыйшоў пасля лабараторнага даследавання, праведзенага сумесна з праграмай RADx Нацыянальнага інстытута аховы здароўя. Па папярэдніх звестках, антыген-тэсты вызначаюць наяўнасць «амікрона», але ў іх можа быць зніжаная адчувальнасць», — гаворыцца ў паведамленні рэгулятара. Гэта азначае, што многія сапраўды заражаныя людзі атрымаюць адмоўныя вынікі і будуць лічыць сябе здаровымі.

Падобныя звесткі ўтрымліваюцца і ў даследаванні нямецкіх навукоўцаў з Інстытута імя Паўля Эрліха, Інстытута імя Роберта Коха і берлінскай клінікі Charite. Па іх падліках, каля 20 працэнтаў экспрэс-тэстаў даюць няправільныя вынікі. 26 тэстаў са 122 не адпавядаюць мінімальным патрабаванням па вызначэнні віруснай нагрузкі, пра гэта сведчаць апублікаваныя вынікі праведзенага даследавання (але яны не прайшлі незалежную экспертызу).

Наколькі вялікая вірусная нагрузка, вызначае паказчык «парогавага цыклу», пазначаны як Сt (Сycle threshold). Калі значэнне Ct нізкае (да 25), гэта сведчыць аб тым, што вірусная нагрузка вельмі высокая, вірус SARS COV-2 перадае сваю генетычную інфармацыю, актыўна размнажаецца і вельмі заразны. Другая стадыя (25-30) азначае, што чалавек хворы COVID-19, ёсць рызыка заражэння навакольных. Трэцяя — 30-36 Ct — сведчыць аб тым, што чалавек хворы на кавід, рызыка заражэння навакольных захоўваецца, але яна, верагодна, нізкая.

Больш надзейным з'яўляецца малекулярнае тэставанне, у тым ліку ПЛР, якое выяўляе генетычны матэрыял віруса. Малаадчувальны тэст не засячэ нізкую вірусную нагрузку, якую можна будзе выявіць толькі з дапамогай ПЛР-даследаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0