У навагоднюю ноч ва ўсёй Беларусі плюсавыя тэмпературы і дождж. Толькі на самай поўначы — каля нуля (але таксама дождж). Сіноптыкі прагназуюць у Менску ў навагоднюю ноч 1—2 градусы цяпла, а ў Берасці — плюс 7—9.

2 студзеня схаладае. Тэмпература пачне апускацца ўжо пад вечар суботы 1 студзеня. У Менску — да мінус 4—6, у Віцебску і Полацку — да мінус 10, на Берасцейшчыне — да мінус 1.

Але 3 і 4 студзеня вернецца адліга. У цэнтры краіны — да +2, на поўдні — да +6, а на поўначы стане каля нуля.

1 студзеня ўвечары і 2 студзеня патрэбная пільнасць на дарогах і тратуарах. Магчымы галалёд.

Трэба памятаць, што адліжныя дні зручныя для вірусаў, як кавіду, так і грыпу. Сцеражыцеся і беражыцеся, насіце маскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0