Фота: facebook.com/SaakashviliMikheil

Фота: facebook.com/SaakashviliMikheil

Фота дзяўчынкі і яе маці было апублікаванае на старонцы палітыка ў Facebook з подпісам: 

«Гэта першы Новы год, які я сустракаю ў турме, але гэта і першы Новы год, калі на экране тэлевізара ў навагоднім канцэрце на канале «Мтавары архі» з'явіцца самая маленькая ўдзельніца разам са сваёй мамай — Эліс-Марыя Саакашвілі, мая самая любімая дзяўчынка і малодшая дачка».

У гэты момант былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў грузінскай турме ў Руставі. Яго затрымалі 1 кастрычніка. Практычна адразу пасля затрымання ён абвясціў галадоўку.

Гэта не першае прызнанне Саакашвілі са сферы асабістага жыцця падчас яго знаходжання ў турме. Раней ён абвясціў аб адносінах з народным дэпутатам Украіны ад фракцыі «Слуга народа» Лізаветай Ясько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0