Зграя ваўкоў патрулюе літоўска-беларускую мяжу ВІДЭА
Зграю ваўкоў, якая ідзе ўздоўж беларуска-літоўскай мяжы, зафіксавала відэакамера літоўскіх памежнікаў.
Відэа прэс-служба Дзяржаўнай памежнай службы Літвы падзялілася ў сваім блогу.
«Падчас надзвычайнай сітуацыі на ўчастку мяжы без дазволу супрацоўнікаў памежнай службы можа знаходзіцца толькі адна група. Вось гэтая. З 2022-м!» — гаворыцца ў подпісе да відэа.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ