«На фота — сабака Лэйла. Яна трапіла ў прытулак «Домік выратаваных Душ» (Мінск) дзесьці ў сакавіку 2018 года, і больш за тры гады чакала свайго новага гаспадара», — напісаў у сябе ў Фэйсбуку Алекс Норман.

«Тры з паловай гады — гэта вельмі шмат па мерках сабак, дзесьці чвэрць іх жыцця. У нас у прытулку, вядома, не дзень за паўтара, але для жывёл гэта хутчэй інтэрнат, чым паўнавартасны дом.

А ў мінулую пятніцу — перад Раством — прыехаў мужчына (на другім фота). Сказаў, убачыў Лэйлу ў адным з каталогаў у інтэрнэце. І забраў — адразу, без роздумаў, доўгіх знаёмстваў.

Вось так проста сабака, што больш за тысячу дзён жыла ў вальеры, сустрэне Новы год дома. Сапраўдны пераднавагодні цуд!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0